Лайф апублікаваў відэа, як памочніца Аляксандра Лукашэнкі Дар'я Шманай здзімае пылінкі і выцірае яго стол перад пачаткам саміта АДКБ у Астане.
На кадрах бачна, як дзяўчына метадычна раскладвае на стале працоўныя паперы, перастаўляе бутэльку з вадой і прыдзірліва здзімае пыл.
Лайф дадае, што памочнікі прэзідэнтаў Расіі, Казахстана, Кыргызстана і в. а. прэм'ера Арменіі проста расклалі на сталах тэксты пагаднення і асадкі.