У краінах ЕАЭС вырашылі чарговы раз урэзаць ліміты на ўвоз тавараў з-за мяжы. Так, з 1 студзеня 2019 года жыхары краін ЕАЭС, якія падарожнічаюць наземным транспартам, яшчэ змогуць прывозіць тавараў на 500 еўра і па вазе да 25 кілаграмаў. Зараз ліміты складаюць 1500 еўра і 50 кілаграмаў, піша Tut.by.

Змены прадугледжаныя рашэннем Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі № 91 ад 1 лістапада 2018 года. Новыя ліміты будуць дзейнічаць для жыхароў усіх 5 краін, якія ўваходзяць у ЕАЭС, у тым ліку і для Беларусі.

З 29 сакавіка гэтага года ў краінах ЕАЭС ўжо зрэзалі ліміты на ўвоз тавараў з-за мяжы для асабістага карыстання. Змены прадугледжвалі, што да канца 2018 года жыхары краін ЕАЭС, якія падарожнічаюць наземным транспартам, яшчэ змогуць прывозіць тавараў на 1500 еўра і па вазе да 50 кілаграмаў.

З 2019 года нормы будуць паступова ісці ў бок паніжэння. Так, ужо ў наступным годзе можна будзе ўвозіць 50 кілаграмаў тавару, але на суму не больш за 1000 еўра. У 2020-м — торбы турыстаў павінны схуднець да 35 кілаграмаў, а рэчы ў іх патаннець да 750 еўра. У 2021 годзе прывозіць можна будзе толькі 25 кілаграмаў тавараў не болей чым на 500 еўра.

Калі падарожнік будзе везці нешта звыш ліміту, яму прыйдзецца заплаціць мытную пошліну — 30% ад кошту тавару, але не менш як 4 еўра за кожны лішні або больш дарагі кілаграм. Усе гэтыя нормы не будуць распаўсюджвацца на няновыя рэчы, якія людзі ўзялі з сабой у дарогу.

Новыя ліміты будуць дзейнічаць для жыхароў усіх 5 краін, якія ўваходзяць у ЕАЭС, у тым ліку і для Беларусі. Верхнюю мяжу нормаў і бяспошліннага ўвозу тавараў для фізічных асоб, і ліміты на міжнародныя пасылкі цяпер ўстанаўлівае ЕЭК. Але краіны, якія ўваходзяць у ЕАЭС, могуць змяншаць іх на нацыянальным узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0