Беларусь павышае тарыф на пампаваньне нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах на 52,8% да $1,36 з 0,89 за тону на 100 км.

Новы тарыф увойдзе ў сілу з 1 студзеня 2009 году. Дагэтуль тарыфы не павышаліся ад студзеня 2005 году.

Павышэньне мае сувязь з канфліктам Масквы і Менску, які выліўся ў зрыў сустрэчы ў вярхах у Маскве, прызначанай на 1 сьнежня.

Распараджэньне Мінэканомікі афіцыйна датуецца 28 лістапада, яно амаль супала з рашэньнем Расеі аб пабудове нафтатранспартнай сыстэмы БТС-2.

Павышэньне тарыфаў на транзыт у часе, калі цэны на нафту падаюць, выглядае незвычайна. Ня выключаная раздражнёная рэакцыя Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?