30 кастрычніка, каля 18:30, два кантралёры правяралі ў баранавіцкім аўтобусе дакументы на праезд. На прыпынку «Аўтавакзал» кантралёр затрымала за безбілетны праезд жыхарку Мінска. Жанчына штурхнула кантралёра, кулаком ўдарыла ў правую шчаку, а пасля стала выкручваць ёй рукі і ўдарыла сумачкай у твар, распавялі Intex-press у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

На месца здарэння прыехала міліцыя і хуткая дапамога.

Распачалі крымінальную справу, жанчыне пагражае штраф або да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0