Кітайскае агенцтва Сіньхуа прадставіла вядучага навін, які быў цалкам змадэляваны сістэмай штучнага інтэлекту, паведамляе The Verge.
Віртуальны вядучы атрымаў аблічча рэальнага дыктара Чжан Чжаа і чытае навіны сінтэзаваным голасам.
Інжынеры стварылі двух вядучых: адзін для англійскага вяшчання і адзін для кітайскага.
Як мяркуецца, інжынеры з Сіньхуа выкарыстоўвалі кадры рэальнага вядучага Чжан Чжаа ў якасці базавага пласта, а затым анімавалі рот і твар, каб ператварыць здымак у віртуальнага вядучага. Аб'яднаўшы гэтае рашэнне з сінтэзаваным голасам, Сіньхуа атрымала электроннага вядучага навін.
«Кожны вядучы можа працаваць 24 гадзіны ў суткі на афіцыйным вэб-сайце і на розных платформах сацыяльных сетак, зніжаючы выдаткі на вытворчасць навін і падвышаючы эфектыўнасць» — запэўніваюць у Сіньхуа.