08.11.2018 / 17:34

У брэсцкім аэрапорце праз надвор'е затрымаліся каля 100 турыстаў, якія ляцелі з Хургады ў Гродна

8 лістапада чартарны рэйс Хургада — Гродна праз туман прызямліўся ў Брэсце, паведаміў Tut.by намеснік начальніка аэрапорта «Брэст» Аляксандр Дакучыц.

Фота: www.avia.by.

Самалёт з Хургады павінен быў даставіць пасажыраў у Гродна. Аднак з-за ўмоў надвор'я чартару прыйшлося прызямліцца ў брэсцкім аэрапорце. Цяпер каля 100 пасажыраў рэйса чакаюць трансферу.

Аўтобусы, якія выехалі з Гродна, прывязуць пасажыраў на наступны рэйс у Хургаду і забяруць з брэсцкага аэрапорта тых, хто прыляцеў сёння.

Сёння, 8 лістапада, праз надвор'е затрымліваліся з прылётам у аэрапорт Мінск таксама рэйсы з Расіі і Украіны.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру