08.11.2018 / 17:54

Два літоўцы напіліся і вырашылі парушыць мяжу, каб трапіць на магілу сваячкі 8

Двое нецвярозых літоўцаў незаконна перайшлі праз мяжу з мэтай патрапіць на беларускія могілкі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Літоўскія памежнікі 7 лістапада паведамілі беларускім калегам пра магчымае парушэнне дзяржаўнай мяжы двума невядомымі людзьмі. Пагранічны нарад высунуўся для праверкі мясцовасці. Праз некалькі хвілін паблізу вёскі Дайноўка знайшлі і затрымалі двух грамадзян Літвы. Мужчыны аказаліся жыхарамі вёсак Шайкішкі і Кейпунай. Яны прызналіся, што пасля ўжывання спіртнога ім захацелася наведаць беларускія могілкі, дзе пахаваная іх сваячка.

Замежнікаў затрымалі. Ім пагражае штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5 гадоў.

3
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
08.11.2018 / 18:00
А не было б таёжнага саюзу, дык і дайшлі б. 
2
Азар / Адказаць
08.11.2018 / 18:57
А навошта,нам мяжа з Летувай. Бандыты з Расеi, едуць да сваих саякоу табунами, а тут да саякоу на могилки нельга схадзиць.
8
літвяк / Адказаць
08.11.2018 / 19:54
Віленскі край сёння, як і 70 год назад і 150 год назад заселены выключна беларусамі (ліцвінамі). Таму называць іх летувісамі -- гэта неправільна і неразумна.''Два падпітых беларуса з Летувы вырашылі наведаць магілку сваячніцы, як заўсёды рабілі на працягу стагодзяў і іх перанялі нашы адважныя пагранцы...''  Гэтак трэба падаваць матэрыял!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру