На Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно ў Амстэрдаме сёлета запрошана карціна рэжысэра Алега Дашкевіча “Журналісты”. Фільм апавядае гісторыі з жыцьця і працы беларускіх журналістаў і пра сытуацыю са свабодай СМІ ў краіне. Сярод герояў карціны — вядомыя журналісты незалежных выданьняў: Сьвятлана Калінкіна, Славамір Адамовіч, Тацяна Сьнітко і іншыя.
Гаспадары фэстывалю заплянавалі тры паказы фільму, адзін зь іх адбыўся 23 лістапада і выклікаў вялікую цікавасьць. Пасьля паказу адбылася працяглая дыскусія.
Стала вядома, што арганізацыя “Міжнародная амністыя” ўключыла фільм Алега Дашкевіча ў праграму свайго штогадовага конкурсу.
0
0
0
0
0
0