Інцыдэнт здарыўся ў ноч з трэцяга на чацвёртае лістапада. У акно адной з кватэр шматпавярховага дома па вуліцы Дзімітрава, 22, невядомы выпусціў некалькі куль з пнеўматычнай зброі.
На шчасце, ніхто не пацярпеў. Міліцыя канфіскавала на месцы здарэння некалькі куль. Зараз стралка шукаюць. Распачалі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».