08.11.2018 / 20:55

Магілёвец пагражаў прыяцелю зарэзаць яго за тое, што той не прызнаваў яго зухаватасці 7

Магілёвец пагражаў зарэзаць нажом 39-гадовага жыхара Шклоўшчыны. Двое знаёмых пілі ў лесе. Затым мужчыны сталі высвятляць, хто з іх зухавацейшы. Ва ўласнай перавазе быў упэўнены 31-гадовы магілёвец. Калі ён заўважыў, што прыяцель усё роўна не верыць у яго выключнасць, то дастаў нож і прыставіў да яго горла, абяцаючы забіць. Прыяцелю прыйшлося пагадзіцца. Пасля ён пазваніў у міліцыю.

Будзе распачатая крымінальная справа па арт. «Пагроза забойствам». 31-гадовы падазраваны нідзе не працуе, знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, быў раней судзімы.

0
ІЎ / Адказаць
08.11.2018 / 21:53
"Слабоумие и зухаватасць".
4
Джон Жарптушкін / Адказаць
08.11.2018 / 21:56
З-за бабы, напэўна, на зухаватасьць торкнуўся.
0
Люстрация / Адказаць
08.11.2018 / 22:31
Александрия собирает друзей.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру