08.11.2018 / 21:55

Аднаго гарадзенскага актывіста за плакат «Долой самодержавие» аштрафавалі, другі трапіў у шпіталь 13

Пасьля акцыі супраць самадзяржаўя актывіст АГП Аляксандар Лаўрэнцьеў мусіць сплаціць 735 рублёў, а Мікалай Салянік трапіў з хворым сэрцам у шпіталь, паведамляе «Радыё Свабода».

Разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да Лаўрэнцьева адбыўся 8 лістапада. Суд прызнаў яго вінаватым у парушэньні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (частка 3 артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу) і пастанавіў, што актывіст мусіць сплаціць 30 базавых велічынь штрафу. Лаўрэнцьеў будзе абскарджваць прысуд.

Мікалай Салянік, які мае інваліднасьць з прычыны хворага сэрца, трапіў з райаддзелу міліцыі ў шпіталь, бо пасьля затрыманьня яму стала кепска.

Салянік і Лаўрэнцьеў з плякатам «Далоў самадзяржаўе» выйшлі 7 лістапада на плошчу Леніна ў Горадні, потым пайшлі па галоўнай вуліцы — Савецкай, дзе іх затрымала міліцыя.

7
няши / Адказаць
08.11.2018 / 22:15
главное искусство для пролетариата - это цирк
28
Верны / Адказаць
08.11.2018 / 22:34


Боже, Царя храни! Сильный, державный, Царствуй на славу, на славу намъ! Царствуй на страхъ врагамъ, Царь православный!
1
Мрук / Адказаць
08.11.2018 / 22:53
Баязьлівая ўлада якой нават адзін плякат страх наганяе.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру