08.11.2018 / 22:30

У ЗША настаўнік музыкі збіў вучня-правакатара ВІДЭА Грамадскасць на баку педагога 36

64-гадовага настаўніка музыкі з Каліфорніі Марстана Райлі арыштавалі за жорсткае абыходжанне з дзецьмі. Ён збіў 14-гадовага школьніка перад усім класам, паведамляе CBS.

Райлі папрасіў вучня выйсці з класа, таму што той быў без школьнай формы. На гэта падлетак пачаў хаміць і абражаць настаўніка. Спачатку Райлі трымаў сябе ў руках і не адказваў на хамства, але потым не змог стрываць расісцкіх выкрыкаў у свой адрас і ўдарыў школьніка.

Многія сталі на бок Райлі. Водгукі ад вучняў пра настаўніка былі толькі станоўчымі, яны падтрымалі яго ў гэтым канфлікце. Некаторыя нават лічаць, што ахвяра тут — сам настаўнік, таму што ў класе загадзя змовіліся давесці яго і зняць гэта на відэа.

Гэты інцыдэнт выклікаў цэлую хвалю дыскусій у ЗША. Шмат тых, хто кажа, што выкладчыкаў саміх трэба абараняць ад вучняў і што ні адзін настаўнік не павінен цярпець абразы.

На платформе GoFundMe грамадзяне стварылі фонд для збору сродкаў настаўніку на адваката. Краўдфандынгавая кампанія сабрала ўжо больш за 165 тысяч даляраў. Суд над настаўнікам адбудзецца 30 лістапада.

1
Верны / Адказаць
08.11.2018 / 22:39
Настаўнікі падшыванцаў далжны ісьці. На пэнсыю ў 50 год. Каторыя вучаць дарослых - у 75.
6
BND / Адказаць
08.11.2018 / 22:48
Цікава, колькі бруду вылілось б на настаўніка, калі б раптам ён быў не каляровы.
9
Прохожий / Адказаць
08.11.2018 / 22:49
Да и у нас уже такие же конченые школьники, которые качают свои права, но забывают про свои обязанности. Вообще, что сказать, когда сейчас засранцу ничего не скажи, а то мамке пожалуется или там еще в какие службы доверия и анонимности. Скоро нормальных бесплатных школ и у нас с такими законами, дующих в попу этим юнцам, не будет. 

Какой нормальный человек пойдет работать в этот зверинец и с такими еще то зарплатами? Да и проходной бал ща говорит тоже сам за себя, что не пройти туда не возможно. Советского поколения учителей, которые на энтузиазме могли работать и были уважаемы в обществе почти не осталось. С бесплатным образованием у нас тоже наклевывается большая жопа товарищи, а с доходами нашего населения, позволить нормальное образование своему ребенку почти никто не сможет... Это просто геноцид товарищи!
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру