08.11.2018 / 22:46

БАТЭ паказаў выдатны футбол, але ўсё адно саступіў «Чэлсі» ВІДЭА 24

У чацвёртым туры Лігі Еўропы ў госці да чэмпіёна Беларусі прыехаў славуты лонданскі клуб «Чэлсі». У першай гульні ў Англіі гаспадары былі мацнейшымі з лікам 3:1, але шанцы на выхад з групы застаюцца і ў беларусаў.

Сваю атмасферу матчу ствараў туман, які густа лёг над «Барысаў-Арэнай». Напэўна, англічан не здзівіш туманам, але такі густы ўсё ж бывае не часта. У «Чэлсі» быў баявы склад, нават Азар у складзе.

Фота: Сяргей Гудзілін.

А яшчэ ў лонданцаў была выдатная падтрымка трыбун. Два паўнавартасныя сектары, а таксама асобныя заўзятары на цэнтральных трыбунах. Прычым складвалася ўражанне, што беларусаў сярод іх было яўна не меней за англічан.

Фота: Сяргей Гудзілін.

Фота: Сяргей Гудзілін.

Фота: Сяргей Гудзілін.

Зрэшты, падтрымка БАТЭ была на ўзроўні. Паўнюткі стадыён жыва рэагаваў на атакі сваіх улюбёнцаў. Падумалася, што Анатолю Капскаму спадабалася б, як гульня сваёй каманды, так і атмасфера на матчы.

Фота: Сяргей Гудзілін.

Ужо на пятнаццатай хвіліне Дзмітрый Бага, брат галоўнага трэнера, без комплексаў ударыў здалёк па варотах «Чэлсі», але штанга ўратавала. Аляксандр Глеб у свае 37 гадоў вазіў супернікаў, як у найлепшыя гады часоў «Арсенала». Тады «арыстакратам» таксама даставалася ад Глеба.

Фота: Сяргей Гудзілін.

Увогуле не скажаш, што «Чэлсі» стварыў нешта выбуховае ля варот БАТЭ ў першым тайме. Было шмат пазіцыйных атак, але абарона барысаўцаў спакойна спраўлялася з патэнцыйнай небяспекай.

Фота: Сяргей Гудзілін.

Фота: Сяргей Гудзілін.

А вось другі тайм пачалася вельмі скрушна. На 52-ой хвіліне Эмерсан навесіў з фланга, Волкаў не ўсачыў за Жыру і француз галавой удала трапіў у блізкі кут варот Шчарбіцкага — 0:1.

Фота: Сяргей Гудзілін.

Потым Жыру мог забіваць яшчэ раз, біў зноў галавой, але Шчарбіцкі выцягнуў мяч з-пад перакладзіны. Было эфектна.

Фота: Сяргей Гудзілін.

Свае моманты ў другім тайме БАТЭ меў. Невядома, якія футбольныя багі разгневаліся на Сігневіча, калі ён нібы клюшку падстаўляў нагу пасля ўдару Драгуна, але мяч неймаверным чынам трапіў у бэльку.

Фота: Сяргей Гудзілін.

А потым Аляксей Рыас расстрэльваў вароты з забойнай пазіцыі. І зноў жа — па нейкім магічным збегу абставін мяч размінуўся з брамай.

Фота: Сяргей Гудзілін.

БАТЭ атакаваў і потым. «Чэлсі» нават цягнуў час і крыху гуляў на адбой. На жаль, БАТЭ так і не змог скарыстаць свае шматлікія моманты. За гульню не сорамна, а вось вынік мог быць і іншым. А так — 1:0 на карысць англійскага клуба.

Трыбуны праводзілі БАТЭ крыкамі «Малайцы».

У другім матчы нашай групы венгерскі «Відзі» перамог з лікам 1:0 грэцкі ПАОК.

Цяпер «Чэлсі» мае 12 пунктаў, «Відзі» — 6, БАТЭ і ПАОК — па 3. У барысаўцаў застаецца хатні матч з «Відзі» і гасцявы з ПАОКам.

Зміцер Панкавец, фоты: Сяргей Гудзілін

21
Юрый / Адказаць
08.11.2018 / 22:54
Выдатны футбол. Крыху не пашанцавала БАТЭ, нічыёй заслугоўвалі 200%. Але ўсё ў руках БАТЭ - трэба згуляць у такую гульню з ПАОКам і Відзі, і будзе дзве перамогі і выхад у плэйоф
19
Гыгы / Адказаць
08.11.2018 / 23:02
Кто бы сомневался
44
Мярсі ў баку / Адказаць
08.11.2018 / 23:32
Гульцы БАТЭ не ведалі, што рабіць з мячом, калі ён вельмі выпадкова да іх трапляў. А проста хадзіць па полі, як гэта робяць абсалютна ўсе беларускія футбалісты, ім не давалі англічане. Таму не пашанцавала "Чэсі" забіць яшчэ штук пяць мячоў, бо было халодна і перашкаджаў туман.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру