Цэнтрабанк Зімбабвэ прадставіць новую купюру ў 100 млн зімбабвійскіх даляраў.

Газета Herald паведаміла, што з чацьвярга пачнуць абарачэньне купюры ў Z$10 млн, Z$50 млн і Z$100 млн.

Раней самай вялікай паперкай была Z$1 млн.

***


Купюра ў 5 млн рублёў узору 1999 г., цяпер гэта 5 000 руб.

Зрэшты, каб у нас не прайшла дэнамінацыя 2000 году, то цяпер тэарэтычна купюры б у 100 000 рублёў адпавядала паперчына ў 100 млн рублёў.

1 студзеня 2000 г. была праведзена дэнамінацыя ў 1 000 разоў, згодна зь якой уводзіліся білеты Нацбанка ўзору 2000 году вартасьцю 1; 5; 10; 20; 50; 100; 500; 1 000; 5 000 рублёў.

Напрыклад, купюру з выявай зайчыка (1 рубель) замяніла купюра з выявай Нацыянальнай акадэміі навук (1 рубель).

ул. інф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0