Моцны землятрус магнітудай 6,8 адбыўся ў Паўночным Ледавітым акіяне недалёка ад Грэнландыі і Ісландыі. Пра гэта паведамляюць Еўрапейскі міжземнаморскі сейсмалагічных цэнтр (EMSC) і Геалагічная служба ЗША (USGS).

Паводле USGS, землятрус адбыўся ў 119 км на паўночны захад ад нарвежскай выспы Ян-Маен, размешчанай на мяжы Грэнландскага і Нарвежскага мораў. Эпіцэнтр падземных штуршкоў залягаў на глыбіні 10 км.

EMSC прыводзіць такія ж звесткі, удакладняючы, што землятрус адбыўся ў 941 км ад сталіцы Ісландыі.

Аб разбурэннях і загінулых інфармацыі пакуль не паступала. Пагроза ўзнікнення цунамі ня абвяшчалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0