09.11.2018 / 08:40

У Смаргоні хлопец разграміў лесвічную пляцоўку і ліфт, калі дзяўчына не адчыніла яму дзверы 21

У Смаргоні будуць судзіць 35-гадовага мужчыну, які з рэўнасці разбіў электрычны шчыток, аконнае шкло на пляцоўцы і люстра ў ліфце шматпавярховага дома, піша kraj.by.

Хлопец сустракаўся з дзяўчынай, у якой ёсць дзіця ад яе былога сужыцеля. З нейкай прычыны яны рассталіся, але 18 верасня дзяўчына патэлефанавала яму, а падчас размовы ён пачуў у трубцы мужчынскі голас. Былая каханка прызналася, што мае стасункі з бацькам свайго дзіцяці. Хлопцу гэта не спадабалася, і ён познім вечарам паехаў да дзяўчыны разбірацца.

Ён тэлефанаваў у дзверы, але яна не адамкнула. І тады абражаны кавалер апоўначы пачаў граміць на лесвічнай клетцы ўсё, што траплялася пад руку.

Дэбашыр зламаў электрычны шчыток, вынес шкло ў акне лесвічнай пляцоўкі і разбіў люстра ў ліфце.

Шкода, прычыненая Смаргонскай ЖКГ, склала 477 рублёў 54 капейкі.

Абвінавачаны раней судзімы не быў, але нідзе і не працуе.

0
0 / Адказаць
09.11.2018 / 09:10
"Абвінавачаны раней судзімы не быў, але нідзе і не працуе." М-м-м! А гэта што, тое ж самае?
0
Віктар Малочка / Адказаць
09.11.2018 / 09:14
Вось гэта па-нашаму! Па "шляхетнаму", улічваючы узрост ...."гэтага". І  такіх усё болей і болей.Гэта "дабаўляе аптымізму" на будучае!
2
Казік / Адказаць
09.11.2018 / 09:16
Калі спраўная жанчына, то магла б жыць з двума.  І чаго было так буяніць??  Не першы і не апошні, не распісаны..  Усё ім трэба тут і зараз..
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру