09.11.2018 / 09:58

21-гадовая дзяўчына збіла на трасе веласіпедыста, той памёр у бальніцы 24

Фота ДАІ Брэсцкага аблвыканкама

Аварыя адбылося 8 лістапада прыкладна ў 19.05 на трасе Р91 Баранавічы — Асіповічы, піша БелТА са спасылкай на абласную ДАІ.

21-гадовая жыхарка Сваятычаў на «Дэу Ланас» на 184-м км дарогі машынай збіла 52-гадовага веласіпедыста. Ён, не злазячы з сядла, перасякаў праезную частку. Мужчына быў дастаўлены ў баранавіцкую бальніцу, дзе памёр ад траўмаў.

Загінулы шэсць разоў прыцягваўся да адказнасці па арт.18.23 ч.1 (парушэнне ПДР пешаходам, веласіпедыстам або асобай, якая ўдзельнічала ў дарожным руху і не кіравала транспартным сродкам) КоАП і двойчы па арт.18.23 (парушэнне ПДР, якія пацягнулі стварэнне аварыйнага становішча) КоАП.

13
Белачупакабра / Адказаць
09.11.2018 / 10:08
Шкада толькі дзяўчыну
48
Казік / Адказаць
09.11.2018 / 10:11
Наўмысна забіла чалавека.  Ну не там перасякаў, але навошта было забіваць??  Магчыма, у яе ёсць псіхічныя адхіленні.  Пры здачы на права кіравання аўтамабілем патрэбныя спецыяльныя тэсты на псіхіку, каб не пасадзіць за руль забойцу..
38
Зiма / Адказаць
09.11.2018 / 10:36
Раней пасля трох парушэнняу на працягу года пазбаулялi правоу й адпраулялi на пераэкзаменоуку. Гэтая дзеука ужо б дауно не ланасам кiравала а  на ровары курэй душыла  у сваёй вёсцы. 
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру