Photograph: Chris Macheras
Прынамсі адзін чалавек загінуў і яшчэ двое пацярпелі падчас нападу, здзейсненага ў Мельбурне, паведамляе The Guardian. Нападнік атрымаў агнястрэльнае раненне падчас затрымання.
Мужчына, асоба якога пакуль не раскрываецца, урэзаўся на аўтамабілі ў гандлёвы цэнтр Target Сentre. Калі машына загарэлася, ён напаў з нажом на мінакоў і паліцэйскіх. Нападніка затрымалі і ў крытычным стане павезлі ў бальніцу.
Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што падчас нападу пацярпелі трое чалавек, адзін з якіх памёр. Паведамляецца, што аднаго з пацярпелых паранілі ў шыю.