Жыхара Івянца абрабавалі проста на вуліцы ўвечары 3 лістапада, паведамляе Рэгіянальная газета.
Здарэнне адбылося, калі на вуліцы ўжо было цёмна. Да 56-гадовага мясцовага жыхара прыстаў раней судзімы 36-гадовы мужчына, таксама мясцовы.
Пагрозамі і гвалтам ён адкрыта скраў ў 56-гадовага пляшку піва і 15 рублёў. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю, а падазраванага затрымалі.