Эканоміка

У Беларусі могуць адмяніць камісію за анлайн-куплю чыгуначных квіткоў

Тарыф на куплю чыгуначных квіткоў праз інтэрнэт прапануецца адмяніць у Беларусі. Праект пастановы Савета Міністраў, які прадугледжвае дадзенае змяненне, вынесены на грамадскае абмеркаванне і размешчаны на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Згодна з праектам дакумента, з пераліку паслуг транспартных чыгуначных тэрміналаў, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, прапануецца выключыць паслугі па заказе і афармленні білетаў праз інтэрнэт па банкаўскіх плацежных картках.

У Беларускай чыгунцы растлумачылі: «Цяпер тарыф за афармленне праязных дакументаў на праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа і міжрэгіянальных ліній складае Br0,11, за заказ і афармленне праязнога дакумента праз інтэрнэт на праезд у гэтых жа цягніках — Br0,24. Пры адмене тарыфу агульны кошт праезду пры куплі квітка праз інтэрнэт будзе меншы, чым пры афармленні ў касе». Такім чынам новаўвядзенне будзе стымуляваць электронны продаж чыгуначных білетаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве6

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін27

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць