09.11.2018 / 11:32

У Аўстрыі раскрылі агента, які 30 гадоў працаваў на расійскую разведку. Ён атрымаў за ўвесь час 300 тысяч еўра 31

Афіцэр аўстрыйскай арміі, якому цяпер 70 гадоў, з 1990-х гадоў працаваў на расійскую разведку, атрымаўшы за гэты час у якасці ўзнагароджання € 300 тысяч, паведамляе газета Krone Zeitung.

«Так, гэты выключны выпадак сапраўды мае месца. Мы вельмі рады, што гэты падазраваны цяпер выкрыты», — заявіў выданню прэс-сакратар Міністэрства абароны Аўстрыі.

Газета адзначае, што «падазраваны дзейнічаў вельмі прафесійна». Ён быў палкоўнікам у адстаўцы і займаў «непрыкметную пасаду» ў штабе аўстрыйскай арміі. Кожныя два тыдні ён сустракаўся са сваім расійскім куратарам «Юрыем» і атрымліваў ад яго заданні. Здабытыя звесткі палкоўнік, імя якога не называецца, перадаваў або з дапамогай зашыфраваных лістоў, або праз спадарожнікавую сувязь.

«Крот» перадаваў інфармацыю аб аўстрыйскіх ВПС, артылерыйскіх сістэмах, склаў падрабязныя характарыстыкі многіх высокапастаўленых афіцэраў арміі, а таксама перадаваў паведамленні аб сітуацыі з мігрантамі.

У артыкуле гаворыцца таксама, што расійскія куратары палкоўніка атрымалі інфармацыю аб яго магчымым выкрыцці і загадалі яму знішчыць усе кампраметуючыя матэрыялы. «Нашы людзі змаглі гэта прадухіліць», - удакладніў суразмоўца выдання і дадаў, што вывучэнне змесціва ноўтбука агента яшчэ працягваецца.

Дакументы сведчаць, што агент хацеў спыніць шпіёнскую дзейнасць яшчэ ў 2006 годзе, аднак яго кіраўнікі з Расіі не дазволілі яму гэта зрабіць.

Выданне адзначае, што гэты шпіёнскі выпадак можа моцна ўскладніць адносіны Аўстрыі з Расіяй.

Па дадзеных Die Presse, падазраваны, якому зараз 70 гадоў, быў завербаваны яшчэ ў 1988 годзе.

1
ад... / Адказаць
09.11.2018 / 12:01
А все-таки скаредные эти ГРУши и КГБабешки!  Всего-то 15 тыщ на рыло в год! Чуть больше тыщи в месяц! Это совсем сухой паёк, да еще, поди, уполовиненный начальником, пока дошел до клиента/пациента. А вот себе груши и бабешки шато строят, замки покупают и крабами давятся в ниццах. Бедный полковник!
1
Бенедзікт / Адказаць
09.11.2018 / 12:16
Можна падумаць, што такіх ахвіцэраў ў Аўстрыі і іншых арміях краінаў  Эўропы лічаныя асобы... У нас на Беларусі такіх расейскіх агэнтаў ...



0
Бязгрэшны / Адказаць
09.11.2018 / 12:38
Па-багатаму )))
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру