09.11.2018 / 11:35

У Канвелішках у тумане школьны аўтобус сутыкнуўся з пагрузчыкам

Фота ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

У Воранаўскім раёне сутыкнуліся ў тумане школьны аўтобус і пагрузчык.

Аварыя адбылася сёння каля 8 раніцы ў вёсцы Канвелішкі. Кіроўца школьнага аўтобуса выехаў на сустрэчную паласу, дзе і адбылося сутыкненне з пагрузчыкам.

«Кіроўцу аўтобуса з траўмамі шпіталізавалі. Таксама для далейшага агляду ў бальніцу былі змешчаныя двое дзяцей, на шчасце, сур'ёзных траўмаў яны не атрымалі», — паведамілі БелТА ў ДАІ Гродна.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру