09.11.2018 / 11:39

У Лунінецкім раёне кіроўца высадзіў п'яных пасажыраў і аднаго з іх насмерць збіла машына 7

ДТЗ адбылося раніцай 7 лістапада на 366-м кіламетры аўтадарогі Кобрын — Гомель — мяжа РФ. Мужчыну збіла машына, калі ён ішоў па праезнай частцы трасы М10 у Лунінецкім раёне, піша sb.by. 

Папярэдне вядома, што кіроўца з Украіны вёз людзей у Бабруйск. Калі ў салоне адбыўся канфлікт з п'янымі пасажырамі, ён высадзіў іх на цёмнай трасе, паведамілі ў Лунінецкім РАУС. Жанчына пайшла па абочыне, а мужчына — па праезнай частцы. Ішлі ў адзін бок і былі ўпэўненыя, што ідуць у кірунку Бабруйска, а на самай справе — у бок Пінска.

Фота ДАІ

На следчым эксперыменце жанчына сцвярджала, што неаднаразова прасіла сужыцеля сысці з праезнай часткі. А ён не згаджаўся, лічыў, што так у іх не атрымаецца спыніць машыну. Сам ён быў у цёмнай вопратцы і без святлоадбівальных элементаў. У выніку яго не заўважыў 35-гадовы жыхар Іванава, які кіраваў Mercedes Sprinter 308.

— Аварыя адбылася прыкладна а 5.30 раніцы. 38-гадовы жыхар Бабруйска памёр ад атрыманых траўмаў на месцы ДТЗ. Раней загінулы восем разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР пешаходам. У яго ўзята кроў на аналіз, — распавяла часовая выканаўца абавязкаў начальніка аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Мілюкова.

Лунінецкім райаддзелам Слeдственного камітэта вoзбуждено крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК РБ «парушэнне правілаў дoрожного руху пры эксплуатацыі трaнспартных сродкаў, што пацягнула па нeасцярожнасці смерць чалавека».

2
0 / Адказаць
09.11.2018 / 12:02
Вы хочаце сказаць, што каб кіроўца іх не высадзіў, то ніхто б не пацярпеў?
1
Карнелі / Адказаць
09.11.2018 / 13:13
0, кіроўца мае рацыю
0
кронан / Адказаць
09.11.2018 / 13:44
Не здзіўлюся, калі гэтым бусам везлі чарговую партыю небаракаў, якія за 20 даляраў "вешаюць" на сябе польскія аўто ва Ўкраіне.
Там звычайна збіраецца такі кантэнгент, што ў дзьюці фры на ўкраінска-польскай мяжы на абмыўку заробку трацяць яго палову, і ўсю дарогу дадому пьюць.
Гісторыя вельмі падобная на такую.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру