09.11.2018 / 11:58

Прагноз на 10-12 лістапада. На большасці тэрыторыі — туман

Туман над Барысаў-арэнай, фота Сяргея Гудзіліна

10 лістапада, у суботу, ападкаў не чакаецца. На большай частцы тэрыторыі туман. Ноччу -3.. + 3°С, максімальная днём +2.. + 8°С, па паўднёвым захадзе +9.. + 11°С. 

У Мінску — +3—5°С.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, па ўсходзе краіны — мокры снег. Ноччу 0.. + 5°С, пры праясненнях да -2°С; максімальная днём +2.. + 9°С, па паўднёвым захадзе да + 11°С.

У панядзелак чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу -4.. + 3°С, максімальная днём -1 + 6°С; у паўднёва-заходніх раёнах ноччу +4.. + 6°С, днём +7.. + 11°С.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру