flickr.com

flickr.com

Супрацоўнікі брытанскай асацыяцыі спажыўцоў Which? склалі рэйтынг самых бяспечных краін для падарожжаў. Поўны спіс апублікаваны на афіцыйным сайце Which?

Спецыялісты прааналізавалі 20 самых папулярных турыстычных напрамкаў па чатырох крытэрах: узровень злачыннасці, пагроза здароўю, імавернасць тэракту і стыхійных бедстваў.

Cамай бяспечнай краінай па ўсіх параметрах стала Ісландыя.

За ёй ідзе ААЭ. Аднак у гэтай краіне імавернасць тэракту вышэйшая. На трэцім месцы — Сінгапур, далей Іспанія і Аўстралія.

Самыя неспрыяльныя для турыстычных паездак месцы - гэта Турцыя і Паўднёвая Афрыка. У гэтых краінах адзначаецца высокі ўзровень злачыннасці, а таксама пагроза заражэння вірусамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0