09.11.2018 / 12:34

Фатограф адсудзіў у ювелірнай сеткі 4500 рублёў за здымак Яўгена Перліна 12

Фатограф Іна Равяка выйграла суд у ювелірнай сеткі «Царскае золата». Па словах Іны, Вярхоўны суд пастанавіў: адказчык у сваёй рэкламе выкарыстаў фота істца, за што павінен заплаціць Равяка 4533 рублі, паведамляе TUT.BY.

Скрыншот сайта ювелірнай кампаніі з рэкламай

Нагадаем, вясной тэлевядучы «Белтэлерадыёкампаніі» Яўген Перлін пабачыў сваё фота ў рэкламе буйной ювелірнай сеткі. Хоць, як паведамляў шоўмэн, ні на якую рэкламу ён згоды не даваў. Свае прэтэнзіі Яўген накіраваў у МАРГ, а аўтар фота Іна Равяка звярнулася ў суд. Першапачаткова парушэнне аўтарскага права і маральную шкоду яна ацаніла прыкладна ў 9 тысяч рублёў.

— У нас было некалькі пасяджэнняў, — расказвае Іна. — Суд прызнаў, што ювелірная сетка размясціла мой здымак на сваім сайце, у адной з сацсетак, на ўлётках, плакатах і ў вайберы. За што яны павінны выплаціць мне 4533 рублі.

І хоць, кажа суразмоўца, дадзеная сума меншая за заяўленую, дзяўчыну яна цалкам задавальняе.

— Але гэта не зусім фінал, — працягвае Іна. — У нас яшчэ ідзе разбіральніцтва ў судзе Маскоўскага раёна. Хочам, каб іх яшчэ аштрафавалі за выкарыстанне маёй фатаграфіі.

4
рр / Адказаць
09.11.2018 / 13:34
А чаму не "фатографка" цi "фатаграфiня" ? :)
3
Аня / Адказаць
09.11.2018 / 13:44
Шокоўная навіна для краіны, творчая праца павінна добра аплочвацца
0
Гойко Митич / Адказаць
09.11.2018 / 13:51
Зачетная фотка Перлина в роли каптера.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру