У швэдзкім Гётэборгу прайшло лёсаваньне фінальнай стадыі чэмпіянату Эўропы‑2009 па футболе сярод моладзевых зборных.

Беларусы разам з сэрбамі, немцамі і фінамі трапілі ў другі кошык. Лёсаваньне вызначыла ў супернікі нашымі каманды Швэцыі, Італіі і Сэрбіі.

У другую групу папалі каманды Гішпаніі, Германіі, Анліі і Фінляндыі. Як на першы погляд, то менавіта гэтая група выглядае мацнейшай.

Варта адзначыць, што адзіны раз моладзевая зборная ўдзельнічала ў кантынэнтальным першынстве ў 2004 году. Тады наша група выглядала амаль ідэнтычна — толькі замест швэдаў былі харваты. Італьянцая тая каманда перамагла (2:1), а вось сэрбам з такім самым лікам прайграла. З групы беларусы чатыры гады таму выйсьці не змаглі.

Чэмпіянат пройдзе ў Швэцыі з 15 па 29 чэрвеня.

***

16 чэрвеня беларусы згуляюць са Швэцыяй (Мальмё), 19-га з Сэрбіяй (Мальмё), 23-га з Італіяй (Хельсінгбор)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?