У Мінску на вуліцы Кальварыйскай ва ўнутраным дворыку ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама адкрылі помнік супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мемарыяла прыняў удзел міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, а гэтак жа ветэраны і супрацоўнікі міліцыі, паведамляе sb.by.

Помнік устаноўлены на сродкі, якія былі сабраныя супрацоўнікамі УУС па іх уласнай ініцыятыве. Аўтарам пастамента стаў вядомы беларускі скульптар Аляксандр Тухто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?