Аварыя адбылася раніцай 9 лістапада. Кіроўца «Фальксвагена Пасата» ехаў па вул. Гагарына. На адным з рэгуляваных пешаходных пераходаў ён не прапусціў 41-гадовую жанчыну і збіў яе. У пацярпелай зламаны хрыбетнік, яе шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы, піша БелТА.

Па словах кіроўцы, ён бачыў, як сустрэчныя машыны зніжаюць хуткасць, каб прапусціць пешахода, але своечасова не паспеў спыніцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0