09.11.2018 / 14:38

У Бярозаўцы дазволілі паставіць помнік заснавальніку гуты ФОТА 2

Мінкультуры ўхваліла з’яўленне ў Бярозаўцы, што ў Лідскім раёне, помніка заснавальніку шклозавода «Нёман» Юліусу Столе. Гэтай ініцыятывай займаюцца мясцовыя актывісты, у тым ліку руху «За свабоду», паведамляе прэс-служба арганізацыі.

«Разглядзеўшы лісты Бярозаўскага гарвыканкама, Міністэрства культуры падтрымлівае ідэю стварэння і ўсталёўкі памятніка Ю.А. Столе ў г. Бярозаўка за кошт пазабюджэтных (спонсарскіх) сродкаў», — сказана ў лісце за першага намесніка міністра Ірыны Дрыгі.

Фота са старонкі краўдфандынгавага праекта на платформе talaka.org

«Мы ведалі, што дзяржаўная машына працуе марудна, таму хуткага адказу не чакалі. Так яно і выйшла. Тым не менш, станоўчы адказ міністэрства мы вітаем і распачынаем другі этап нашай ініцыятывы — збор сродкаў на сам помнік», — пракаментаваў рашэнне сябра руху «За свабоду» Вітольд Ашурак.

Па ягоных словах, асоба Юліюса Столе для яго — гэта сімвал паспяховага прадпрымальніка, які рэалізаваў свой патэнцыял, у выніку чаго з’явіўся цэлы горад працавітых, амбітных і актыўных людзей — Бярозаўка.

0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
10.11.2018 / 07:18
Добра, калі атрымаецца. Хаця скажу шчыра, першапачатковая ідэя - паставіць групавую скульптуру трох заснавальнікаў ( Зянон Ленскі, Вільгельм Краеўскі, Юліуш Стольле) мне падабалася болей... А каб яшчэ і ў парку каля стольлевага "Дворака", замест гіпсавага пудзіла палітыкана, які не мае ніякага дачыненьня да Бярозаўкі.. А каб яшчэ і старыя назвы вуліц вярнуць - Прагулянка-Шпацырова, Спартова, і асабліва Прага  (сацыалісцічыскіх - нямерана па ўсіх мястэчках, вёсках, гарадах Беларусі, а вось Прага ці ёсьць хоць дзе?)...
0
Госць / Адказаць
10.11.2018 / 09:24
Малайчыны!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру