Намесьніца дырэктара гімназіі № 31 Інэса Ахрамовіч адсутнічала на працы некалькі дзён, аднак напрыканцы мінулага тыдня вярнулася да выкананьня сваіх абавязкаў, піша Радыё Свабода.

Чуткі пра магчымае звальненьне намесьніцы дырэктара па выхаваўчай працы гімназіі № 31 Інэсы Ахрамовіч зьявіліся на наступны дзень пасьля публікацыі відэазапісу аб уступленьні ў шэрагі БРСМ вучняў гімназіі. Відэа стала вірусным і за некалькі дзён набрала сотні тысяч праглядаў на розных плятформах. Толькі ў сацыяльных сетках Свабоды яго прагледзелі каля паўмільёна разоў.

Неўзабаве пасьля публікацыі карыстальнікі сацсетак пачалі пісаць, што голас завуча на запісе вельмі падобны да голасу намесьніцы дырэктара гімназіі № 31 Інэсы Ахрамовіч. Сама Ахрамовіч у размове з карэспандэнтам БелаПАН на наступны дзень пасьля публікацыі відэазапісу сказала, што знаходзіцца яна на размове ў аддзеле адукацыі Менгарвыканкаму.

Як стала вядома Свабодзе, пасьля публікацыі скандальнага відэа Інэса Ахрамовіч адсутнічала ў гімназіі два дні. «Усе думалі, што яе звольняць, былі перакананыя ў гэтым, — сказала Свабодзе маці адной з вучаніц. — Аднак праз два дні яна вярнулася і цяпер працягвае працаваць, як нічога і не было».

Як заганяюць у БРСМ. Вучні мінскай школы запісалі скандальнае ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?