09.11.2018 / 16:41

Школьніка, якога падазраюць у згвалтаванні шасцікласніка, пасля экспертызы адпусцілі дадому 8

Вучань 9 класа адной са школ у Віцебскай вобласці, якога падазраюць у згвалтаванні шасцікласніка, прайшоў абследаванне ў псіхіятраў. Юнак вярнуўся дадому, у вёску недалёка ад аграгарадка, дзе адбыўся інцыдэнт. Аднак школу ён не наведвае, пераведзены на хатняе навучанне.

Чытайце таксама: Жыхары аграгарадка на Віцебшчыне: 9-класнік учыніў дзеянні сэксуальнага характару над шасцікласнікам

Здарэнне адбылося 26 верасня ў прыбіральні сярэдняй школы ў адным з аграгарадкоў.

— Гвалтаўнік — вучань 9-га класа, ён з непаспяховай сям'і, якая жыве ў суседняй вёсцы. Хлопчык заўсёды вызначаўся хуліганскімі паводзінамі, многія дзеці яго баяліся. Ахвяра — 6-класнік. Ён з асаблівасцямі развіцця, ціхае, замкнёнае ў сабе дзіця. Яго сям'я жыве ў іншай вёсцы непадалёк. Шасцікласніка са школы везла хуткая, — распавёў Tut.by жыхар аграгарадка.

Падазраванага затрымалі.

— Яму прызначылі комплексную судовую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Ён прайшоў абследаванне ў стацыянары, — паведаміла Tut.by афіцыйны прадстаўнік УСК па вобласці Аксана Лазько.

Юнак знаходзіцца пад абавязацельствам аб яўцы. Вучыцца ён не ў школе, а па месцы жыхарства.

— Наколькі я ведаю, дзевяцікласнік праходзіў абследаванне ў бальніцы ў Навінках пад Мінскам. Цяпер ён вярнуўся дадому, у сваю вёску, — распавёў адзін з бацькоў вучняў СШ у аграгарадку.

14
Казік / Адказаць
09.11.2018 / 17:02
ЛГБТ суполка ўжо ўзяла шэфства?
3
Карсынскi / Адказаць
09.11.2018 / 17:50
Шкала абоiх
8
Верны / Адказаць
09.11.2018 / 17:50
Выдаюшчыйся прыдставіціль калхознага крысьцьянства. Якой ён нацыі? Якой веры дзяды ягоныя? Ці мелі яны тут зямлю? Гэта очынь страшнае здарэнія.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру