09.11.2018 / 17:36

У Белнафтахіме распавялі, на колькі падаражэе нафта для Беларусі праз падатковы манеўр у Расіі 1

Падатковы манеўр у нафтавай галіне Расіі можа прывесці да штогадовага падаражання нафты для Беларусі больш чым на $20 за 1 тону, паведаміў у інтэрв'ю БелТА намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў.

«Пры кошце нафты $70 за бараль увядзенне параметраў падатковага манеўра прывядзе да штогадовага падаражання для нас нафты, паводле папярэдніх разлікаў, больш чым на $20 за тону», — распавёў Уладзімір Сізоў.

Калі ўлічыць, што 1 тона нафты займае аб'ём каля 7 бараляў (дакладная лічба вар'іруецца і залежыць ад маркі нафты), то ў сярэднім бараль нафты падаражэе для Беларусі на $2,9.

0
Зiма / Адказаць
09.11.2018 / 17:48
Птамаць што зноу манеуры нейкiя ???!!  Задалбала гэтая братэрства !!! 
2
ВВП / Адказаць
09.11.2018 / 18:32
То есть подорожает меньше чем на 0,5%??? И из-за этого наши гав***ды во главе с вождем поднимают такой хай? Вот уж воистину удавятся за копейку. А сами обдирают "народец" как липку, особенно по энергоносителям.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру