Нямеччына зьўляецца самай прыцягальнай для імігрантаў краінай Заходняй Эўропы.

Гэта вынікае з абнародаванага 2 сьнежня дакладу Міжнароднай арганізацыі па міграцыі — аднаго з падраздзяленняў ААН.

Паводле экспэртаў, у 2005 годзе ў Нямеччыне пастаянна пражывала больш за 10 млн замежнікаў. Паказчыкі Францыі і Вялікабрытаніі, што занялі 2‑е і 3‑е месцы, значна ніжэй — 6,5 млн і 5,4 млн мігрантаў адпаведна, паведамляе літоўскае інфармацыйнае агенцтва delfi са спасылкай на Deutsche Welle.

***

Нямеччына заўсёды была адна з краінаў, куды прыяжджалі беларускія работнікі. У пачатку ХХ ст. тут на сэзонных заробках працавалі некалькі соцень тысяч нашых суачыньнікаў (меней чым у Даніі і Францыі). У 1921 г. у Бэрліне было адкрыта сымбалічнае консульства БНР, а ў 1920-1930-х на заробкі сюды прыяжджалі ўжо з усходніх крэсаў Панскай Польшчы.

У выніку падзей ІІ сусьветнай на тэрыторыі Нямеччыны апынуліся зноў некалькі соцень тысяч беларусаў (ваеннаалонныя з польскай, Чырвонай Арміі, толькі на прымусовыя працы сюды былі вывезеныя 399 тыс. нашых землякоў).

Пасьля капітуляцыі Нямеччыны і захадаў па вяртаньні прымусова вывезеных на радзіму ў лягерах для перамешчаных асоб апынулася недзе пад 50 тыс. тых, хто не пажадаў вяртацца ў Беларусь. У 1947-1950 гг. у выніку вялікага перасяленьня яны збольшага эмігравалі за два акіяны (ЗША, Канада, Аўстралія, меней у Паўднёвую Амэрыку), часткова ў Брытанію, Францыю, Бэльгію.

Беларуская Нямеччына збольшага тады абязлюднела, за выняткам выспачкі ў Мюнхэне, што гуртавалася вакол беларускай рэдакцыі Радыё Свабоды і Інстытуту па вывучэнні СССР, а таксама паасобных беларусаў -- Касмовічаў, У. Сенькі, Ю. Попкі ды інш.

Новая эміграцыя пачаўся з пачатку 1990-х.

І нават, паводле зьвестак, ЗБС Бацькаўшчына там дзейнічае, паводле старой беларускай традыцыі, дзьве арганізацыі нашых суайчыньнікаў: «Згуртаваньне беларусаў у Нямеччыне» (старшыня - Язэп Паўловіч) і «Згуртаванне беларусаў Нямеччыны» (старшыня - Яўген Мурашка). Выпадак абсалютна не ўнікальны.

 Помнік журналісту, супрацоўніку Інстытуту вывучэньня СССР Алесю Марговічу ў Мюнхэне.

Помнік журналісту, супрацоўніку Інстытуту вывучэньня СССР Алесю Марговічу ў Мюнхэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?