09.11.2018 / 19:17

Апошняе інтэрв'ю Ізраілевіча перад арыштам: Маці казала, што мой язык — мой вораг 43

За пару тыдняў да затрымання скандальны бізнэсмен Аркадзь Ізраілевіч даў інтэрв'ю YouTube-каналу «Баренцева. Интервью». У ім ён распавёў пра шуміху вакол рэстарана ў Курапатах, сваё абвостранае пачуццё справядлівасці і тое, чаму трэба атрымліваць асалоду ад жыцця.

Паводле Аркадзя Ізраілевіча, лепш за ўсё ў яго атрымліваецца атрымліваць асалоду ад жыцця:

— У мяне самы лепшы дзень — сёння. Нам у дзяцінстве дзяўблі пра светлую будучыню, мы жылі ў заўтрашнім дні. Ніхто не ведае, што будзе заўтра, давайце сёння жыць.

Большая частка гутаркі была прысвечана скандалу вакол рэстарана «Паедзем, паядзім» у Курапатах. Аркадзь Ізраілевіч абверг сваю датычнасць да валодання гэтай установай:

— Рэстаран мне не належыць і ніколі не належаў. Уладальнікі — мае блізкія сябры: два амерыканцы, пара расіян, Зайдэс (асноўны ўласнік рэстарана Леанід Зайдэс, — заўв. НН).

Ён заявіў, што не бачыць нічога дрэннага ў будаўніцтве рэстарана побач з мемарыяльным комплексам Курапаты:

— Я ўсё жыццё пражыў насупраць кінатэатра «Мір», вокны глядзелі на Вайсковыя могілкі. Я ішоў праз Вайсковыя могілкі ў школу, я ішоў праз Вайсковыя могілкі дадому, калі мы прагульвалі урокі, мы прагульвалі іх на Вайсковых могілках. Іншы прыклад — Яма. Усім вядома, што там знішчана Мінскае гета, там знішчана пяць тысяч яўрэяў. Чаму гэтыя людзі не стаялі там, калі будавалі гасцініцу Hilton?

Аркадзь Ізраілевіч лічыць, што стаў героем скандалаў праз сваё абвостранае пачуццё справядлівасці.

«Маці казала, язык мой — вораг мой», — адзначыў ён і прызнаўся, што стан вайны яму бліжэйшы за стан міру.

У інтэрв'ю Ізраілевіч распавёў, што ўпершыню за доўгія гады сутыкнуўся ў Беларусі з бытавым антысемітызмам.

— Калі я спрабаваў у сацыяльных сетках, у чатах адстаяць свой пункт гледжання, то на другой рэпліцы пісалі, маўляў, «морда ж**оўская, куды лезеш, едзь у свой Ізраіль», — адзначыў ён.

Бізнэсмен прызнаўся, што пра Курапаты ён ведаў не заўсёды.

— Мне вельмі сорамна. Я пражыў дзесяць гадоў у Дроздаве, і толькі на пятым годзе даведаўся, што ёсць Курапаты. Хоць я карэнны мінчук. Я чуў, што яны дзесьці ёсць, потым мне сказалі: «Пойдзем, пакажу, ёсць лаўка, на якой Клінтан і Шушкевіч сядзелі».

7
Лысы чорт / Адказаць
09.11.2018 / 19:31
отдохни, Аркаша... раз закрыли, значит виноват. мы помним твои слова. и всегда лишний раз помянём тебе их.
5
0 / Адказаць
09.11.2018 / 19:33
Не шкада.
26
анти-Лёха / Адказаць
09.11.2018 / 19:44
Вось прачытаеш - "апошняе... перад арыштам..." - і...

Колькі ўжо разоў і тут, і не тут казалі, што такая наўмысная канструкцыя загалоўкаў навінаў - гэта прымітыўны спосаб засяродзіць увагу менавіта на тым ці іншым слове, выклікаць хваравітую цікавасць, справакаваць псіхоз у чытача і "бурный поток" каментароў аднолькавага кшталту. Ды не апошняе гэта інтэрв'ю Ізраілевіча! Ён яшчэ шмат чаго скажа, калі ўсё высветліцца. І маўчанне ўлад на працягу тыдня красамоўнее ўсіх словаў. Як там кажуць: он еще простудится на ваших похоронах...  
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру