09.11.2018 / 20:38

У цэнтры Светлагорска зноў скралі «жамчужыну» са скульптуры 3

Скульптура «Жамчужына Сусвету», усталяваная на Цэнтральнай плошчы Светлагорска, зноў пацярпела. Каму спатрэбіўся гранітны шар, незразумела, але на днях ён знік.

«Жамчужыну Сусвету» светлагорскага скульптара і мастака Аляксандра Камардзіна ўсталявалі ў 2006 годзе. Літаральна праз год «Жамчужына» пацярпела ад рук вандалаў.

Да 55-годдзя Светлагорска Аляксандр Камардзін адрэстаўраваў скульптуру. Першапачаткова шар быў зроблены з мармуру. Пасля рэстаўрацыі ў цэнтры статуі з'явілася гранітная жамчужына. І вось зноў нехта яе выкраў.

5
амару тупак / Адказаць
09.11.2018 / 23:43
нет в русском языке слова своровали а на трасянцы-есць
1
Адам Чумак / Адказаць
10.11.2018 / 10:42
жамчужына таксама на трасянцы. Па-беларуску пярлiна
1
Ляксандра / Адказаць
10.11.2018 / 13:04
Почему кто-то?Ищите среди самой " умственно развитой" части юношей из числа пэтэушников и состоящих на учёте в милиции.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру