Мілая і забаўная панк‑споведзь ад зорак берасцейскага андэграунду паявілася ў часы дэфіцыту на шчырую рок‑музыку.

Мала хто цяпер з такой свіноўскай адданасцю і хоеўскім пахвігізмам спявае пра лайдакоў, наркотаў ды абібокаў. Асабліва душэўна выходзіць, калі бярэцца мясцовы каларыт, як у загалоўным спеве пра таго недарэку, што скраў «смярдзючыя сардзіны» на «Санта‑Брэмар».

Юрык Стыльскі дае чаду, не шкадуючы ні сябе, ні (вушы) людзей. Ён то кідае праз сказ брыдкаслоўі, то гітарнага бруду дае, то ў рэгі схіляецца, з смяшком, канечне («марыяхуана: пяць год за паўстакана»). Лепей за «Дай дарогу!» у гэтай плыні ў Беларусі можа быць толькі «Голая манашка». Цяжка прыняць толькі апошнюю тройку рэміксаў ад 4Kuba. Не гарманіруюць яны з тэкстамі.

СБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0