Найлепшым гульнявым фільмам нацыянальнага конкурсу на «Лістападзе» стала стужка рэжысёра Мары Тамковіч «Дачка», перадае БелТА.

Найлепшым анімацыйным фільмам нацыянальнага конкурсу прызналі стужку «Добры воўк» беларускага рэжысёра Наталлі Дарвінай, найлепшым дакументальным — карціну Руслана Фядотава «Песні для Кіта» (Беларусь, Расія).
Журы нацыянальнага конкурсу ўзнагародзіла дыпломам «За выдатнае візуальнае рашэнне» фільм «Франка» з альманаха «Вайна. Застацца чалавекам», рэжысёр — Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў, дыпломам «За вытанчанасць і паэтычнасць творчасці» — рэжысёра Ігара Волчака за анімацыйны фільм «Ваўчок».
Мара Тамковіч — дачка вядомага беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча. Яна выехала ў Польшчу вучыцца па Праграме Каліноўскага і засталася там жыць. Яна працавала вядоўцай на тэлеканале Белсат, але сышла стуль праз канфлікт з кіраўніцтвам. Пасля нейкі час працавала на Еўрарадыё.
Каментары