Прэс-служба Лівійскай нацыянальнай арміі 7 лістапада апублікавала відэа прыезду свайго вярхоўнага галоўнакамандуючага маршала Халіфа Хафтара на перамовы з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу. На ролік звярнула ўвагу «Новая газета».
На відэа можна пабачыць, як маршала сустракае начальнік Генштаба УС Расіі Валерый Герасімаў. Яны заходзяць у будынак, а затым праходзяць у залу міма рэстаратара Яўгена Прыгожына, які з'яўляецца ўладальнікам прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера.
0
0
0
0
0
0