Лаўрэатамі прэміі літаратурна‑мастацкага часопіса «Дзеяслоў» 2007 года сталі паэты Ірына Бельская і Андрэй Хадановіч, празаік Кастусь Тарасаў.

Урачыстае ўручэнне прэмій «Залаты апостраф» адбылося 3 снежня ў мінскім Палацы мастацтва ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма!».

Адкрываючы літаратурна‑музычную вечарыну, галоўны рэдактар часопіса, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) Барыс Пятровіч зазначыў, што ўзнагарода з’яўляецца адзінай нацыянальнай літаратурнай прэміяй, якой адзначаюць лепшыя творы айчынных празаікаў, паэтаў і дэбютантаў, апублікаваныя на старонках выдання.

Паводле яго слоў, традыцыйна прэміі ўручаюць 25 сакавіка, у дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, аднак сёлета своечасова гэта зрабіць не ўдалося. «Сярод лаўрэатаў прэміі няма многіх выбітных беларускіх пісьменнікаў, бо згодна з палажэннем аб «Залатым апострафе» на яго намінуюцца толькі тыя паэты і празаікі, чыя творчасць не адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі», — сказаў Б.Пятровіч. Ён лічыць, што такі падыход, а таксама ўвядзенне намінацыі «За найлепшы дэбют» і выданне бібліятэчкі часопіса «Дзеяслоў» садзейнічаюць з’яўленню новых імёнаў у беларускай літаратуры.

Лаўрэатаў прэміі «Залаты апостраф» павіншавалі старшыня СБП Алесь Пашкевіч, паэт Леанід Дранько‑Майсюк, барды Эдуард Акулін, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі і Таццяна Беланогая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?