Грамадства1818

На 54-м годзе жыцця памёр пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка

Падчас паездкі ў Беласток у яго здарыўся цяжкі інфаркт.

9 лістапада ён памёр. Пра гэта паведаміла Радыё Рацыя.

Уладзіслаў Ахроменка нарадзіўся 29 студзеня 1965 года ў Гомелі. Паходзіў з сям’і інжынера завода РТА і выкладчыцы музычнай вучэльні.

Вучыўся ў Гомельскай сярэдняй школе № 26 (1972—1978), сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе фартэпіяна (1978—1981), Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага (1981—1984), Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1984—1989, клас І. Цвятаевай).

Працаваў выкладчыкам музычнай школы ў Лоеве, карэспандэнтам часопіса «Крыніца», рэдактарам аддзела часопіса «Бярозка», адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты «Культура». З 1993 года працаваў па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі. Апошнімі гадамі актыўна супрацаваў з Беларускім Радыё Рацыя. Жыў у Чарнігаве і Менску.

Як пісьменнік працаваў ў вострасюжэтных, запатрабаваных жанрах — дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам быў адным з пачынальнікаў у Беларусі жанру кінарамана. Дэбютаваў апавяданнем (1988 год) у часопісе «Бярозка». Аўтар кніг прозы «Здані і пачвары Беларусі» (1994, у суаўтарстве з М. Клімковічам; пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (кінараман, 2007, сааўт. з М. Клімковічам), «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, сааўт. з М. Клімковічам), «Тэорыя змовы» (2011), «Музы і свінні» (2014), п’есы «Русалка Камсамольскага возера» (2010, суаўт. з М. Клімковічам). Пад псеўданімамі выдаў каля дзвюх соцень камерцыйных раманаў на расейскай мове, некаторыя з іх экранізаваны. Апавяданні, навелы, эсэ Уладзіслава Ахроменкі друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Творы перакладзены на ўкраінскую, чэшскую, расейскую і польскую мовы. Лаўрэат нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў (Мінск, 1977, 1-я прэмія).

У Уладзіслава Ахроменкі засталіся жонка і трое дзяцей.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА29

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў2

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ66

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»212

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА29

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць