«Здыхлік супраць чалавека‑пінгвіна», «Тэма хітрага даішніка», «Афрыканскі лес»... Дыскаграфія. Не без білета, West Records, 2008. Рэцэнзуе Сяргей Будкін.

Лідэр «Без Білета» пашырыў межы ўласнай творчасці і запісаў альбом летуценнага электроннага інструменталу для вузкага кола аматараў.

Часам зусім ужо нечакана філасофскага, як для лідэра поп‑рокавага праекту. На гэтым дыску паўстае ўжо не Барзоў, але яшчэ не Курохін:). На дыску сабраныя трэкі, якія аніяк не ўкладаюцца ў канцэпцыю «Без Білета», напісаныя з камерцыйных (да тэлесерыялаў і рэкламы), сяброўскіх (для тэатру «Інжэст» і Сашы з Сірожам) матываў і душэўных памкненняў («Плошча Каліноўскага»).

Тут сустракаюцца разважлівыя нью‑эйджавыя рэчы («Дабрацца жывым»), спробы сябе ў буйных музычных жанрах (аркестровачка «Здыхлік супраць чалавека‑пінгвіна»), іранічныя музычныя замалёўкі («Тэма хітрага даішніка») і медытатыўныя імправізацыі («Афрыканскі лес»). Ёсць месца і ўсходнім матывам («Любоў дракона»), і заходнім («Гэта ўсё глупства, Джоні»). У цэлым альбом мінорны паводле настрою, што падкрэсліваюць два слязлівыя трэкі пры канцы.

Асабістая падзяка за «Плошчу». Хоць назву трэку можна было напісаць па-чалавечы.

СБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0