Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў 4‑5 снежня прыме ўдзел у паседжанні Рады міністраў замежных справаў краін‑удзельніц АБСЕ, якое праходзіць у Хельсінкі.

Плануецца, што Мартынаў выступіць з дакладам адносна пазіцыі Беларусі да дзейнасці АБСЕ і па ключавых пытаннях еўрапейскай бяспекі. Чакаецца, што Мартынаў правядзе некалькі двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам АБСЕ, калегамі з іншых дзяржаў.

У рамках паседжання будзе абмеркаванне і прыняцце шэрагу рашэнняў па пытаннях ўзмацнення пагранічнай бяспекі, барацьбы з тэрарызмам, гандлем людзьмі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?