Федэральнае кіраўніцтва крымінальнай паліцыяй Нямеччыны выкрыла змову вайскоўцаў бундэсвера і элітных салдат Uniter, якія планавалі палітычныя забойствы. Пра гэта паведамляе нямецкае выданне Focus са спасылкай на матэрыялы расследавання.
Адзначаецца, што яны рыхтавалі «дзень ікс», у які павінны былі забіць групу палітыкаў. У спісе знаходзіўся кіраўнік фракцыі прарасійскай Левай партыі ў парламенце Нямеччыны Дытмар Бартч. У групы былі сакрэтныя запасы зброі і паліва.
У змову аказаўся ўблытаны і супрацоўнік вайсковай контрразведкі. Ён паведамляў змоўшчыкам пра ход расследавання, а таксама пра вобшукі. Выданне паведамляе, што яму выставілі абвінавачванні, а яго справу разгледзяць у судзе Кёльна.
Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары