11.11.2018 / 11:46

У панядзелак чакаецца вецер да 20 метраў за секунду 1

Парывісты, у асобных раёнах моцны вецер чакаецца ў Беларусі 12 лістапада, паведамляе БелТА.

У панядзелак у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна на ўсходзе краіны, пройдуць невялікія дажджы, мокры снег. Чакаюцца слабы галалёд, ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты, днём у асобных раёнах моцны да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень — 1-7 вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да плюс 8-11 градусаў.

0
Кнехт / Адказаць
11.11.2018 / 23:09
А як праверыць, што праўду пішуць наконт хуткасці ветру, калі нават бабометр не працуе ...

***
Жутка ў ночы слухаць ветра выццё,
Калі ў ложку тваім паралельна ўсё.

:)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру