Галоўным трэнерам хакейнага клуба «Дынама-Мінск» прызначаны Андрэй Сідарэнка.

Беларускі спецыяліст замяніў на гэтай пасадзе канадца Гордзі Дуайера. Андрэй Сідарэнка за сваю трэнерскую кар'еру працаваў з беларускімі клубамі «Цівалі», «Хімік-СКА», «Гомель», у Расіі ён кіраваў хабараўскім «Амурам», маскоўскім «Спартаком», узначальваў у 2005 годзе зборную Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0