У ЗША прэзідэнта краіны Дональда Трампа раскрытыкавалі за адмову наведаць вайсковыя могілкі пад Парыжам, дзе пахаваныя амерыканскія вайскоўцы, што загінулі ў Першай сусветнай вайне.

У Белым доме заявілі, што прэзідэнт і першая лэдзі Меланія Трамп змянілі планы з-за дажджу, паведамляе Washington Post.

Паколькі іншых замежных лідараў дождж у суботу не спалохаў і яны наведалі жалобныя цырымоніі, у ЗША Трампа рэзка раскрытыкавалі, у тым ліку рэспубліканцы.