11.11.2018 / 12:47

«Наша гісторыя», паспейце купіць: апошнія дні продажу №3 у кіёсках і на поштах 24

Папяровую версію часопіса шукайце ў «Саюздруках» ці на пошце. А калі там купіць не паспелі, то ў кнігарнях. Вось агульны спіс кнігарань і месцаў, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

«Светач» (пр. Пераможцаў, 11) — нумары 1 і 3

«Цэнтральная кнігарня» (пр. Незалежнасці, 19) — нумары 1 і 3

«Кнігі і кніжачкі» (пр. Незалежнасці, 14) — нумары 1 і 3

«Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75) — нумары 1 і 3

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3).

«Кругагляд» (б-р Ленінскага камсамола, 29а) — нумары 1 і 3

«Раніца» (вул. Маставая, 33) — нумары 1 і 3

Брэст

«Правільная кніга» (Куйбышава 13, каля рынку)

«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)

«Асвета» (пр. Машэрава, 57) — нумары 1 і 3

«Дружба»(б-р Касманаўтаў, 120) — нумары 1 і 3

«Іскра» (вул. Пушкінская, 4) — нумары 1 і 3

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) — нумары 1 і 3

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)

«Глобус» (вул. Замкавая, 21—30) — нумары 1 і 3

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73) — нумары 1 і 3

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) — пачынаючы ад нумара 3

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) — пачынаючы ад нумара 3

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) — нумары 1 і 3

«Усход» (вул. Кірава, 4) — нумары 1 і 3

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы. А ў працоўныя дні — у бібліятэцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ, аўдыторыя 111 — будынак Savičiaus g. 17, гэта ў старым горадзе на рагу вуліц Савіч (Savičiaus) і Бакшта (Bokšto), уваход з вуліцы Бакшта).

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska).

Нагадваем, што часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Нагадаем, што выйшаў трэці нумар часопіса «Наша гісторыя». У ім: 

Іван Шамякін: як жыла эліта БССР. 

Базыль Маргелаў і Янка Якубоўскі: хто і што пісаў у беларускамоўную «Чырвонаармейскую праўду», расказвае гісторык Віталь Чырвінскі.

Галендры: яны жылі пад Брэстам і ад іх засталіся толькі кветкі і камяні. 

На магіле маскоўскіх стральцоў: Аляксей Бацюкоў знайшоў сляды магілёўскага паўстання 1661 года.

Жыццё і смерць на мяжы з Рэйхам. Як нечакана перапляталіся лёсы беларускіх партызан, нямецкіх салдат і калабарантаў.

«Ніхто не хацеў ехаць на Баранавічы». Рэйкавая вайна: якое гэта было пекла для беларускіх чыгуначнікаў. 

Пінхас Малевіч — футбаліст яўрэйскай каманды «Макабі» з Гродна сам уратаваўся ад немцаў, а сям’я яго засталася тут і загінула.

Імперскія тытулы для літвінскіх магнатаў — пра іх расказвае гісторык Павел Булаты.

Нечаканае: як нашы продкі разводзілі баявых журавоў.

Чаму ў Азербайджане дынастыя, а ў Арменіі і Грузіі дэмакратыя? Прычыны не толькі ў нафце…

А таксама страшныя і вясёлыя гісторыі рыэлтараў з 90-х. І два новыя коміксы: «Францыск. Ліхія 1490-я» і «Трафеі з-пад Кірхгольма», апошні — аўтарства Алеся Кіркевіча.

Ды многае іншае: 100 старонак захапляльных тэкстаў і знаходак у новым нумары выдання. 

Вось змест:

Падпісны індэкс 00469

Падпісацца можна, але ўжо толькі на 2019 год. Падпісны індэкс 00469. Нумары гэтага года шукайце ў шапіках, на раскладках, у кнігарнях і кнігароў.

Якія прынцыпы новага часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

6
Балаховец / Адказаць
11.11.2018 / 12:57
І доўга зможа пратрымацца Дынько, каб “яднаць, а не дзяліць”?
0
Алесь / Адказаць
11.11.2018 / 13:45
А ў звычайных шапіках "Белдруку" ужо нельга набыць?
17
Черная Русь / Адказаць
11.11.2018 / 17:00
научно-популярное переформатирование исторической правды.. расскажите о белорусских героях..
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру