«Так, мы зьнізілі заробак», — пацьвердзіў намесьнік міністра эканомікі. Ён патлумачыў: такія дзеяньні выкліканыя тым, што паменшыліся выплаты ў бюджэт.

«Больш складанай сытуацыя будзе ў І квартале 2009 году, бо Беларусь залежыць ад замежных рынкаў», — прагназуе чыноўнік.

Тур прызнаўся, што «ёсьць праблемы з пункту гледжаньня захаваньня высокіх тэмпаў эканамічнага разьвіцьця». «Нам важна захаваць стабільнасьць разьвіцьця эканомікі. Магчыма, не такімі высокімі тэмпамі, але без рэцэсіі», — цытуе Інтэрфакс словы намесьніка міністра эканомікі.

***

Нагадаем, што ўчора зьявілася інфармацыя пра тое, што ўрад зьнізіў тарыфную стаўку 1 разраду з 91 тыс. рублёў да 77 тыс. рублёў (на 15,4%) з 1 сьнежня.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0