12.11.2018 / 11:01

У Літве пачалася прэзідэнцкая кампанія 2

Магчыма, асноўная барацьба разгорнецца паміж Шыманіце і Наўседам

12 лістапада ў Літве афіцыйна пачынаецца прэзідэнцкая перадвыбарчая кампанія.

Выбары кіраўніка краіны адбудуцца 12 мая 2019 года, другі тур — 26 мая. Падчас кампаніі кандыдат можа патраціць не больш за 1,1 млн еўра.

Кандыдатамі ў прэзідэнты могуць стаць асобы, якія збяруць не менш за 20 000 подпісаў.

На дадзены момант пра свой намер узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах заявілі эканаміст Гітанас Наўседа, філосаф Арвідас Юазайціс, дэпутат Нагліс Пуцейкіс, дэпутат Аўшра Малдэйкене, еўрапарламентарый Валянцінас Мазуроніс. Кандыдатам ад кансерватараў была абраная Інгрыда Шыманіце, Рух лібералаў вылучыў кандыдатуру еўрапарламентарыя Пятраса Аўштравічуса.

4
Тулуз веЛотрек / Адказаць
12.11.2018 / 14:18
Призываю всех голосовать за пани Грибаускайте.
Она завершила вывоз из страны коммунистического хлама.
Теперь заживём!!
0
Лит. / Адказаць
12.11.2018 / 21:10
Тулуз веЛотрек,ей больше не положенно. Это не ваш вечный...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру